Home

Advertisement

Мой сябра анёлак

  • Jan. 6th, 2010 at 1:20 PM

Прэм’ера супольнага праекту “Мой сябра анёлак” адбудзецца ў канцэртнай зале Мінск, 7 студзеня а 19 гадзіне.



У супольным музычным праекце прымаюць удзел WZ-orkiestra & салісты: Свялана Бень, Ксенія Мінчанка, Алесь Зайцаў, Янка Маўзер, Галіна Казіміроўская, Мікола Прылуцкі, Наста Някрасава, Яўгенія Лятун, Ганна Хітрык.

Кошт квіткоў ад 25.000 бел.руб да 40.000 бел.руб

Квіткі можна набыць у кассах К/З Мінск, ці замовіць па кантактнаму тэлефону +375 29 309 49 79 (Зміцер Вайцюшкевіч)

Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі”.

Тузін

  • Aug. 11th, 2009 at 11:14 AM

Дзякуй усім за падтрымку нашай песні на "Тузіне гітоў". Мы занялі 9-е месца і ўвайшлі ў тузін!

Я ведаю, што шмат людзей галасавала рэгулярна, штодня. Кожнаму з вас я вельмі ўдзячна! Вы ведаеце, хто вы :) Без вас мы б гэтага не зрабілі.

Сёння галасы будуць абнуленыя, і пачнецца новае галасаванне па вызначэнні адной песні, песні года. Таму заклікаю працягваць галасаваць :)

Дзякуй яшчэ раз!

Вялікі дзень

  • Jul. 31st, 2009 at 10:17 AM

 Дарагія online-сябры!

На "Тузіне Гітоў" зараз праходзіць мега-тур на вызначэнні найлепшых песняў сезона. Наш "Вялікі дзень" зараз мае добры шанец увайсці ў 12 лепшых.

Але для гэтага патрэбна ваша падтрымка.

Галасаваць можна штодня. Для гэтага трэба перайсці па спасылцы: music.fromby.net/chart, адзначыць Насту Някрасаву з песняй "Вялікі дзень" і націснуць на "Прагаласаваць".

Дзякуй усім, хто нас падтрымлівае!

Калi хтосьцi яшчэ не запланаваў сённяшнi вечар, то запрашаю Вас а 19 гадзiне ў фiлармонiю на канцэрт ансамбля цымбалiстаў МДМВ iмя М.И.Глiнкi "Залатая струна". Мастацкi кiраўнiк Ганна Полесава.
Канцэрт багаты на прэм`еры!

FolkRoll

  • May. 8th, 2009 at 11:32 AM

 
 Перамога на фестывалі “Новая Традыцыя”- гэта заслуга музыкаў і аўтара музыкі твораў.
Калі мы выходзілі на сцэну, кожны з нас яшчэ прагаворваў пра сябе наш дэвіз :), у каленках адчувалася хваляванне. Я ў галаве яшчэ трымала “пра запас” маленькую кучку польскіх слоў.
Паша, Сашка-прыгажуня, Філіп, Глебушка, Валера! Гэта вы так трымалі настрой у творах і па-за сцэнай. Ніколі яшчэ столькі не смяяліся! Хаця падчас выканання ўсе як прафесіяналы былі сур’ёзнымі і дысанансныя сугуччы трымалі слухача ў напрузе. Я стаяла побач з Глебам і кожны раз, як мы сустракаліся вачыма, адчувала неверагодную моц і упэўненасць ў тым, што мы усе разам рабілі на сцэне. Паша, як бы слухаючы ўважліва сваю музыку з боку, быў спакойным. Я шаную тое, як музыкі перадаюць свае адчуванні, адценні, глыбіню кожнага гуку сваім граннем на інструменце! Здаеецца, гэта складаней, чым праспяваць. (дудачка цяжка паддаецца маім рукам :)). Мілыя музыкі! Без вас не было б гэтай перамогі! Дзякуй. І няхай нашыя музычныя падарожжы поўняцца адкрыццямі, смехам і дабрынёй!
 

інтэрв'ю на радыё

  • May. 2nd, 2009 at 1:58 AM

2-га траўня, у суботу (то бок заўтра, альбо, нават сёння) у эфіры каналу "Культура" - праграма пра фестываль "Новая Традыцыя", гурт FolkRoll і ягоных удзельнікаў, а таксама інтэрв'ю са мною.  

Слухайце а 14:15 на 102.9 FM (Менск).

Запіс

  • Apr. 30th, 2009 at 3:33 PM

Інтэрв'ю і кавалак выступу FolkRoll на YouTube: http://www.youtube.com/watch?v=oCDuPupmRqc  

FolkRoll

  • Apr. 29th, 2009 at 10:28 AM

На маім сайце з'явіўся раздзел пра гурт FolkRoll, з якім мы ўзялі гран-пры. 

Сайт яшчэ будзе мадэрнізаваны і перароблены, але пакуль што чытайце пра FolkRoll тут: http://www.nastka.net/folkroll.html 

Там таксама некалькі здымкаў з выступу.

Вялікая перамога!!!!!!!!!!!!

  • Apr. 26th, 2009 at 11:28 AM

 Учора аб’явілі вынікі фэстывалю "Новая Традыцыя".
http://etno.serpent.pl/nowatradycja/2009/index.html
Сярод 12 калектываў мы ўзялі Grand Prix!!!! 
Сёньня канцэрт ляурэатаў можна паслухаць на сайце польскага радыё www.polskieradio.pl/dwojka у жывую а 20.00 (па беларускім часе), 
Дзякуй усім хто трымаў кулачкі і дасылаў іх нават смсам :)

24 красавіка творы маладога кампазітара Паўла Рыжкова будуць гучаць на сцэне вялікага фальклорнага фестывалю "Новая Традыцыя" ў Варшаве, а тыя, хто будзе знаходзіцца ў межах сярэдніх хваляў, змогуць пачуць гэта ў жывым эфіры!

Напішу ўжо, як вернемся, трымайце кулачкі...

http://music.fromby.net/article/1629/ 
 

Выстава

  • Mar. 27th, 2009 at 2:53 PM



Цікавая выстава праходзіць у музеі Заслаўя (працягнецца да 30 красавіка)!  

"Вяселле: традыцыі і сучаснасць". Шчыры дзякуй студэнцкаму этнаграфічнаму таварыству!

...я нават жаданне загадала, праходзячы пад брамай :)

Mar. 11th, 2009

  • 10:37 PM

Так яна да мяне прыйшла... i ўсiх вiншую з подыхам вясны!


канцэрт

  • Mar. 11th, 2009 at 11:40 AM

Канцэрт усё ж адбудзецца.

Запрашаем усіх 15 сакавіка ў клуб "Граффіці" на вечар, прысвечаны жаночаму дню. Выступаюць гурт Насты Някрасавай і ESPRIT. Пачатак а 19-й гадзіне. 

Перанос канцэрта

  • Mar. 6th, 2009 at 9:09 PM

На вялікі жаль, канцэрт у "Графіці" пераносіцца з прычынаў, якія ад нас не залежаць. Клуб увогуле не будзе працаваць па 9-е сакавіка. Ёсць добрая верагоднасць, што выступ адбудзецца 15-га, але лепш сачыце за навінамі на сайце ці ў гэтым ЖЖ. 

Канцэрт у "Графіці"

  • Mar. 2nd, 2009 at 1:04 PM

Шаноўныя сябры!

Нарэшце магу запрасіць вас на канцэрт.

7-га сакавіка ў клубе "Графіці" - жаночы дзень з удзелам гуртоў Насты Някрасавай і ESPRIT! Пачатак а 19 гадзіне.

Падрабязнасці тут: http://afisha.tut.by/concert.php?id=527

Буду рада вас бачыць!

Адкрыццё году

  • Feb. 28th, 2009 at 12:38 AM

Дзякуй усім, хто галасаваў за нас на "Тузіне". Мы не ўзялі першае месца як "адкрыццё году", але вашая падтрымка вельмі важная!

Віншую таксама пераможцу - малады гурт ESPRIT!

DALI

  • Feb. 12th, 2009 at 11:46 PM


Спрабаваць сябе ў розных плынях – гэта, пэўна, тое ж самае, што і апрануць новую рэч, нязвыклую для сябе самой. Прыняць новы вобраз – цікава і заўжды нечакана для асяроддзя блізкіх людзей. У-у! У гэтым ёсць пазнанне сябе.

Я ўдзячна франтмэну і ўсім удзельніках гурта DALI за запрашэнне ўдзельнічаць у здымках кліпа для песні на “Еўрабачанне”! Цяпер разам героі на ленце і сябры ў жыцці!

У гэту суботу хлопцы граюць у фінале адбору песні для “Еўрабачання”. Я шчыра іх падтрымліваю і спадзяюся, што ўсе сябры зараз таксама жадаюць ім добрага настрою, экспресіі і заваёвы сэрцаў журы ад польскага боку, бо маё яны ўзрушылі :)

На жаль, Інтэрнет-галасаванне не паўплывае на рашэнне журы, але падтрымка суайчыннікаў можа рабіць дзіўныя рэчы!

Да ўсяго, вось і сам кліп для онлайнавых сапраўдных сяброў :) :



Рок-каранацыя

  • Feb. 6th, 2009 at 1:47 AM

На "Тузіне Гітоў" адбываецца галасаванне па вызначэнні пераможцы на "Рок-Каранацыі" ў намінацыі "Адкрыццё году". Наш гурт прысутнічае сярод сямі намінантаў.

Калі ласка, галасуйце. Галасаванне тут. Будзе цягнуцца па 10 лютага.